Пра праект

Куды мы хадзілі з бацькамі шпацыраваць у выходныя?
Якая кавярня была улюбёнай маёй бабулі?
Як калісьці выглядаў раён і дом, у якім я жыву?
На якім кірмашы былі найсмачнейшыя яблыкі?
Ці гэты помнік стаяў тут раней?

У кожнага з нас – свая ўласная гісторыя, на якую ўплываем мы і акаляючы нас свет. Горад існуе таму, што ў ім існуем мы – жывем, дзейнічаем, назіраем. Ён не застаецца абыякавым – з амаль кожным месцам мы маем пэўныя асацыяцыі ды ўспаміны. Наша памяць дапамагае праіснаваць гісторыі, якая з’яўлялася на нашых вачах.

Мэтай сайта з’яўляецца збор і распаўсюд вусных успамінаў, якія звязаныя з Гародняй. Гэта гісторыя, у якой чалавек, яго ўчынкі і памяць займаюць вельмі важнае месца. Гісторыя, якая паказвае горад з іншага боку – больш чалавечага, менш навуковага.

Усе ўспаміны пазначаны ў выглядзе інтэрактыўнай мапы. Кожны з наведвальнікаў можа пакінуць свой уласны ўспамін, звязаны з горадам – пра месца, пра людзей, распавесці ўласную гісторыю, якая потым будзе выкладзена на сайце. Месца таксама чакае на аўдыя- ды відэматэрыялы пра сябе.

Першыя ўспаміны былі сабраныя ў рамках сустрэч клуба “Гарадзенскія ўспаміны” у гарадзенскім “Універсітэце Залатога Веку”.

Advertisements